У новым падарожжы самы вядомы дылетант і валацуга краіны наведаў вёску Забрэззе Валожынскага раёна. Там ён спазнаў гісторыю мястэчка, якое і ў складзе ВКЛ пабывала, і ў Расійскай імперыі, і ў Польшчы, а цяпер во, так і не зрушыўшыся з месца, «жыве» у Беларусі. А таксама дазнаўся і пра гісторыю касцёльнага звана, які за савецкім часам спрабавалі здаць на металалом пасля разбурэння храма, аднак, яго выратавалі мясцовыя жыхары.