НЕЗВЫЧАЙНЫЯ ПРЫГОДЫ
( з убачанага )
САРОЧЫЯ ПРАЦЭДУРЫ
Іду лесам. Скрозь у чашчобе чуецца птушыны спеў. Мне хочацца слухаць гэтыя трэлі, што зліваюцца ў прыемную сімфонію, бо яна - сапраўдны душэўны эліксір.
Але вось пачуў: у крушынніку чуецца сарочы то строкат, то незвычайны крык Моцны, працяжны. Праз негустое спляценне галін дрэў я добра бачу яе. Яна ўзляцела з долу, села на галіне, павярцелася, і зноў сіганула на дол.
Што там можа быць? Ціха падкрадваюся. Пад дрэвам вялікі мурашнік, а ў ім - сарока. Распрасцершы крылы, яна корпаецца ў мурашыным скапцы і голасна крычыць. Мурашкі абляпілі яе з усіх бакоў. Дзеянне доўжылася л