"Вербніцы" прысвячаю
Я верыла, што "Вербніца"
Яшчэ на сцэну вернецца,
Што песні Вані Гвоздзіка
Зноў хутка загучаць!
Прыходзьце сёння вечарам!
У Палацы будзе "Вербніца"
Песні свае лепшыя
Пад баян спяваць!
Гучыць душа Івана,
Душа яго баяна,
Як памяць, як удзячнасць
Пружанскіх гледачоў,
Звіняць апладысменты,
Уручаюцца букеты...
Адроджаная "Вербніца"
Спявае сёння зноў!
А сцэна быццам кружыцца,
Уся ў блакітных кружавах!
І песні, як аблокі,
Ляцяць, ляцяць, ляцяць!
Калі спявае "Вербніца",
Усім у шчасце верыцца
І кожнаму з нас хочацца,
Як "Вербніца", спяваць!