Свята вёскі "Мой родны кут, як ты мне мілы..." прайшло сёння ў вёсках Далкі і Загалічы!
На свята сабралася больш за 200 чалавек: жыхары, дзеці, унукі і праўнукі, а таксама госці вёсак.
На свяце традыцыйна ўшаноўвалі людзей, якія пражылі доўгае жыццё, самых маленькіх жыхароў, сямейную пару, якая пражыла разам 63 гады, а таксама шматдзетныя сем'і.
Адметнасцю свята вёсак Далкі і Загалічы стала ўшаноўванне жыхароў старастай гэтых вёсак Юдчыц Таццянай Пятроўнай.
Таццяна Пятроўна падрыхтавала падарункі амаль усім жыхарам вёсак: кожная сямейная пара атрымала ад старасты смачны і духмяны каравай, усе жыхары, у якіх у гэтым годзе юбілейная дата, атрымалі каштоўныя сувеніры.
А яшчэ стараста адзначыл