Сачыненне "За што я люблю сваю Радзіму?"
На карце вялікага свету
Яна – як зялёны лісток,
Сасмаглая песня лета,
Жывое вады глыток,
Адвечная калыханка,
Душы запаветны куток.
Трапеча гарачым ранкам
На дрэве нястомны лісток,
А ў навальніцу б'ецца,
Нябачны паміж лісця,
Як роднае матчына сэрца,
Што мне даражэй жыцця.
В.Вітка
Беларусь! Радзіма! Родны край! Мая любая старонка! Для мяне Радзіма - гэта мае мамачка і татачка, школа, мая настаўніца, вёска Доцішкі, людзі, якія мяне акружаюць.
Побач з беларусамі жывуць у нашай вёсцы рускія, палякі, украінцы, літоўцы, яўрэі, татары, выхадцы з іншых краін. Усе мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Чаму ж нас называюць беларусамі? Адны кажуць,