Прадпрымальнікі абвастраюць рыторыку. Нацыянальны рэферэндум, прадпрымальніцкая Плошча ў сталіцы ды сустрэча з Лукашэнкам – такія варыянты развязання крызісу гучалі падчас чарговага форуму дробных бізнесоўцаў, што прайшоў у гатэлі «Пекін». Улады ж у сваю чаргу трымаюцца ды заклікаюць думаць не пра страйкі, а пра сертыфікаты.