У далёкім 2015 годзе, калі я абрэзала валасы, пакінуўшы амаль паўметровую капу валасоў цырульніку, сяброўка спытала мяне - а ты ведаеш, што можна было валасы аддаць у фонды, якія робяць дзецям, хворым на рак, на парыкі?...
Тады я не толькі не ведала, але нават і не задумвалася, што такое ўвогуле магчыма і гэтым хтосці займаецца.
:
Успомніла нашу размову ў 2022годзе, калі вырашыла пастрыгчыся зноў. У Беларусі такіх фондаў, нажаль, няма, затое ёсць у Англіі @officiallittleprincesstrust. Няхай усе будуць здаровымі і дзеткі хутчэй папраўляюцца, а мае валасы прынясуць трошачкі радасці ў іх барацьбе за здаровае жыцце ❤️❤️❤️