Цячэ рэчанька, цячэ быстрая:
Скочу-пераскочу.
Аддай, мамачка, аддай, родная,
За каго я хочу!
Мамка аддала, шчэ й наказ дала
Сем год не бываці,
—А як вернешся, дочка родная,
То выганю з хаты.
Не была гадок, не была другі,
Трэці — не сцярпела...
Абярнулася шэрай зязюляй,
У сад паляцела.
Лесам ляцела, голле ламала
Моцнымi крыламi,
Полем ляцела, зямлю кропiла
Горкiмi слязамi.
Прыляцела ў сад, села на дубок,
Стала кукаваці.
Стала кукаваць, жалю надаваць,
Каб пачула маці.
Сядзіць мамачка, сядзіць родная,
Рушнік вышывае.
Родны брацейка па двару ходзiць,
Ружжо зараджае.
—Пусці, мамачка, пусці, родная,
У сад пагуляці,
Дазволь, мамачка, дазволь, родная,
Ту зязюлю ўбіці.
—Не дазволю я, не дазволю я
Ту зязюлю ўбіці,
Бо дачцэ маёй, як зязюлі той,
Вельмі цяжка жыці...
Беларусь. Белоруссия. Беларуские народные песни. Песни на белорусском языке. Песнi на беларускай мове. Кукушка. Реченька.