Пражыўшы кароткае, але надзвычай плённае ў творчых адносінах жыццё, Максім Багдановіч стаў адным са стваральнікаў нацыянальнай літаратуры. Ён быў сярод тых, хто паказаў месца і ролю беларускага народу ў гісторыі ды часе, фармуляваў нацыянальную ідэю, вызначаў шляхі далейшага развіцця беларускае нацыі.