❤️🔥Любоў да Роднага краю і беларускай культуры - вось што рухала намі, калі мы стваралі кінаканцэрт "Дзякуй". Мы робім гэта для таго, каб людзі якіх аб'ядноўвае любоў да Беларусі сабраліся ў адным месцы і ў цёплай сяброўскай атмасферы падарылі адзін аднаму станоўчыя эмоцыі і добры настрой ў гэты нялёгкі час.
Гэта быў наш ужо трэці кінаканцэрт, які прайшоў у сонечным горадзе Маладзечна - эмацыйная бомба, дзе кожная хвілінка была на пазітыве, а кожная слязінка ад шчасця.
🙏Дзякуй Богу за тое, што мы можам рабіць нешта душэўнае і цёплае, што блізка да сэрца вялікай колькасці людзей.
🫶Дзякуй вялікі ўсім, хто быў з намі ў Маладзечна!
Напішыце калі ласка у каментарах, у якім горадзе вы б хацелі ўбачыць наш кінаканцэрт?
Складаецца кінаканцэрт "Дзякуй" з трох частак:
Першая частка: на вялікім экране мы пакажам Вам кароткаметражны фільм "Дзякуй" пра нашых бацькоў, які зняў сямнаццацігадовы таленавіты хлопец Сцяпан Сцяпаненка @two.s_production_ з Маладзечна!
Другая частка: гурт @kasband зайграе свае самыя лепшыя песні і падорыць шмат пазітыўных эмоцый!
Трэцяя частка: блогер-падарожнік Саша "Родны край" @rodnykray раскажа самыя цікавыя гісторыі са сваіх вандровак.
І усё гэта на роднай, Беларускай мове.
Дзякуй усім хто зрабіў той суперскі вечар:
Гук - @yauhen_pesenko
Відэа - @Two.S_Production
Фота - @sofiazhukova06
Экран - @vyshyvanka_by
Святло - @andreypushilo
#Белорусь #беларусь #беларускаямузыка #мова #беларускаямова #песня #музыка #молодечно #kas #родныкрай