У сталічным парку Дружбы народаў 10 чэрвеня прайшоў санкцыянаваны мітынг супраць новага указу №60 «Аб мерах па ўдасканальванні выкарыстання нацыянальнага сегменту глабальнай кампьютарнай сеткі Інтэрнэт».
Дазвол на правядзенне мітынгу атрымалі прадстаўнікі незарэгістраванай Партыі нацыянал-бальшавікоў Беларусі. Акцыю падтрымаў «Рух будучыні» і «Правы альянс». Выказацца са сцэны мог кожны жадаючы, чым і скарысталіся многія прысутныя прадстаўнікі арганізацый і ініцыятыў (у тым ліку прастаўнікі праваабарончага праекту GayBelarus.by):