Фільм “Старажытнае Берасце vs Брэсцкая крэпасць” распавядае пра пабудову ваенай фартэцыі і адказвае на пытанне дзеля чаго васьмісотгадовы горад быў спалены у мірны час. Бо усе добра памятаюць, як крэпасць была разбурана падчас Другой сусветнай вайны, але далёка не кожны ведае, як яна была пабудавана.