Дакраніся да мяне
Дакраніся да мяне.
Больш ня трэба анічога.
Гэта ноч, у цяжкім сне,
Прамільгне, нібы дарога.
Дакраніся да мяне
Небасхілам, даляглядам,
Кожнай кветкай па вясне,
Кожным жоўтым лістападам.
Дакраніся да мяне
З далячынь, ці лепей побач.
Хай турбота абміне,
Знікне хай атрутны горыч.
Ад пяшчотнасці ў душы
Захмяліць, нібы ў віне.
Прытуліся і ляжы.
Дакраніся да мяне.
9.10.2017
Анатоль Козіч
Мы в Вконтакте:
https://vk.com/club148084086
Мы в Одноклассниках:
https://ok.ru/group/53407639142555
Помощь в развитии канала:
Яндекс деньги: 410015281168936