Хутка на асноўных лічбавых пляцоўках.
«Гэтыя верш і песня — спроба выказаць захапленне адважнымі дзяўчатамі і жанчынамі Беларусі, - кажа аўтар тэксту Мікіта Найдзёнаў. - Тут закладзены вобразы канкрэтных асоб, але ў 2020-м з’явілася столькі неверагодных постацяў, што гераінямі можна лічыць большасць беларусак».
Галоўнай гераіняй кліпа стала мадэль і стылістка Аляксандра Вараб’ёва, фотаздымак затрымання якой на жаночым маршы ў 2020 годзе параўноўвалі з працамі часопіса Vogue.
У кліпе прысутнічаюць вобразы яшчэ дзвюх жанчын, якія сталі сімвалам беларускай неверагоднасці — Ніны Багінскай і Марыі Калеснікавай. Аўтары кліпа — рэжысёр Андрэй Грынько і аператар Аляксандр Алейнікаў — перадалі іх праз гульню акторкі Наталлі Гарэлкінай і мадэлі Дар'і Навумавай.
Падпісвайцеся на Змітра Вайцюшкевіча:
Telegram: https://t.me/wajciushkewich
Instagram: https://www.instagram.com/wajciushkewich
Facebook: https://www.facebook.com/zmicer.wajciushkewicz
VK: https://vk.com/vajciuskievic