У нядзелю, 1 лістапада 2015 года, на падвор'і Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага манастыра адбылося прадстаўленне грамадскасці манастырскай пячаткі-матрыцы перыяду ХІІІ стагоддзя. Перад прысутнымі трымаў слова кіраўнік раскопак у лаўрышаве доктар гістарычных навук Сяргей Рассадзін.