Кампанія
Symbal.by віншуе беларусаў з Днём Волі!
25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэты дзень назаўжды застанецца ў нашай гісторыі як дзень, калі беларусы гучна на ўвесь свет заявілі — мы хочам і будзем жыць у сваёй нацыянальнай дзяржаве!
Давайце памятаць і паважаць герояў БНР, якія зрабілі ўсё магчымае, каб зараз мы жылі ў сваёй Рэспубліцы Беларусь.
Уздымайце сёння, 25 сакавіка, і штодзённа бел-чырвона-белыя сцягі — наш галоўны нацыянальны сымбаль, пад якім Беларусь была абвешчана незалежнай у 1918 годзе і стала незалежнай у 1991 годзе.
Жыве Беларусь!
#symbalby
І вось наш падарунак — натхняльнае відэа, як бел-чырвона-белы сцяг праходзьць шлях ад крамы і швейнай вытворчасці
Symbal.by да людзей, іх кватэр, дамоў і флагштокаў.
Аўтары відэа: Аляксандр Духан і Антон Гапуцін.
25 сакавіка Каманда
#БНР100 запрашае адзначыць 102-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці БНР у фармаце анлайн-свята «Годны Дзень Волі» з удзелам вядомых беларускіх дзеячаў культуры, грамадскіх актывістаў і музычных гуртоў.
Падрабязней пра
#БНР102 тут:
https://symbal.by/bnr102/