Эндру Колінз у дзяцінстве разам з бацькамі стаўся ахвяраю авіякатастрофы. Ён цудам выжыў і, застаўшыся сіратою, трапіў у сям'ю Настаўніка, які адкрыў яму таямніцы самурайскага мяча, што ўвабраў у сябе сілу продкаў.
Названы брат Эндру, Кендзіра, выкрадае фамільны меч, які мусіў належаць Эндру. Такую ганьбу, паводле кодэксу гонару самурая, можна змыць толькі крывёю…
Краіна: ЗША
Год: 1992
Жанр: Баявік
Рэжысэр: Сэм Фэрстэнбэрг (Sam Firstenberg)