Адам Дасюкевіч .
Нарадзіўся 5 чэрвеня 1911 у в. Капцэвічы Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл.Забіты 1 лістапада 1943 у Паставах. Беларускі грамадскі дзеяч, журналіст, педагог.
Працаваў настаўнікам у мяст. Варапаева. З 1942 — старшыня Пастаўскага павета. Прымаў удзел у беларускім нацыянальным падполлі. Расстраляны немцамі за невыкананне іх загаду.