Так званы «вызваленчы» паход Чырвонае Арміі ў Заходнюю Беларусь у верасьні 1939 г.? Што мы ведаем пра яго? Перш за ўсе тое, што здарылася ў верасьні 1939 г., сталася магчымым у выніку цынічнага гандлю паміж дзьвюма таталітарнымі дзяржавамі -- гітлераўскай Нямеччынай і Радавым Зьвязам. ...