Прэмія Гедройца распачынае дзявяты сезон! З гэтай нагоды аргкамітэт прэміі запрашае вас у чацвер, 9 ліпеня, на прэс-канферэнцыю, якую сёлета правядзем у анлайн-фармаце. Падчас сустрэчы паразмаўляем пра асаблівасці сёлетняга сезона, чаканні ад яго, а таксама абвесцім поўны спіс намінантаў, склад журы і адкажам на пытанні журналістаў.