У трэцім эпізодзе серыі «Як AI бачыць мінулае» мы звяртаемся да гісторыі кляштара аўгусцінцаў у Берасьці — аднаго з найстарэйшых манастырскіх комплексаў горада, які знік без слядоў на паверхні.
На аснове гістарычных карт, архіўных фатаграфій і аўтэнтычных чарцяжоў створана трохмерная візуалізацыя кляштара з дапамогай нейратэхналогій і інструментаў штучнага інтэлекту.
Паказаныя вобразы — гэта мастацкая інтэрпрэтацыя мінулага, а не дакладная гістарычная рэканструкцыя.
Гэта мастацка-асветніцкі спецпраект, у якім штучны інтэлект дапамагае аднавіць вобраз страчаных мясцін Берасця. На аснове старых карт, фатаграфій і аўтэнтычных чарцяжоў ствараюцца трохмерныя візуалізацыі — не дакладныя рэканструкцыі, а вобразныя інтэрпрэтацыі таго, якім магло быць горад у мінулых эпохах.
Усе паказаныя падзеі і аб’екты з’яўляюцца мастацкай інтэрпрэтацыяй і не маюць навукова-дакументальнай асновы. Праект мае вучыбна-асветніцкі характар і закліканы ўзбудзіць цікавасць да гісторыі, культуры і архітэктуры Берасця.
3D-графіка, AI-генерацыя, мантаж — выканана пры ўдзеле незалежнага спецыяліста.
Падбор архіўных матэрыялаў, рэд. — Наталля Зданевіч, Алiна Дзеравянка.