29 красавіка падчас Кангрэса Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП) у іспанскай Валенсіі адбылася адкрытая дыскусія пад назвай «Беларусь у аблозе: шляхі да суверэнітэту і дэмакратыі». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Фонд Konrad Adenauer Stiftung (KAS-Belarus), Інстытут развіцця і сацыяльнага рынку ў Беларусі і Усходняй Еўропе, а таксама Беларуская хрысціянская дэмакратыя, якая з’яўляецца суарганізатарам гэтай дыскусіі.
У абмеркаванні прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў і еўрапейскія палітыкі, у тым ліку Святлана Ціханоўская (з вітальным словам), еўрадэпутаты Антоніа Лопес-Істурыc, Томас Тобэ, Мірыям Лексман, Пабла Іспан, а таксама беларусы Віталь Рымашэўскі (БХД), Анатоль Лябедзька і Юрый Губарэвіч.
Віталь Рымашэўскі, сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і спікер фракцыі Беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў у Каардынацыйнай радзе, у сваім выступленні ўзняў тэму рэпрэсій супраць рэлігійных супольнасцяў у Беларусі.
Прыняцце гэтай рэзалюцыі — важны акт салідарнасці з беларускім грамадствам і выразная падтрымка рэлігійнай свабоды, як неад’емнага права чалавека, падкрэсліў Віталь Рымашэўскі ў завяршэнні свайго выступу.


Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Нет комментариев