Сёння нарадзіўся народны артыст СССР Леанід Гайдай. ✨ Яго фільмы можна пераглядаць бясконца і кожны раз знаходзіць штосьці новае. 📺 У эфіры “Беларусь 3” прапануем паглядзець яго выдатную камедыю “Па запалкі”. Неверагодны дуэт Яўгена Лявонава і Вячаслава Нявіннага. Фінскі каларыт і фірменны “гайдаеўскі” гумар. Не прапусціце! ⏰Сёння, 16:45
Заўтра адзначаецца 105-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. ✨ Яго раманы “Сэрца на далоні”, “Трывожнае шчасце” і “Снежныя зімы” ўвайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры. 📺 У эфіры “Беларусь 3” мы падрыхтавалі для вас фільм, зняты па адным з самых пранікнёных твораў аўтара “Вазьму твой боль”. Не прапусціце сустрэчу з класікай беларускага кіно. "Вазьму твой боль" ⏰ Заўтра, 08:15
У гадавіну з дня нараджэння народнага артыста Беларусі Міхаіла Пташука прапануем узгадаць яго лепшыя кінафільмы. 🎞 Ён працаваў з творамі беларускіх класікаў і стварыў на экране шэраг пранізлівых вобразаў. 📺 Якім быў чалавекам, сцэнарыстам, рэжысёрам, глядзіце ў праграме Уладзіміра Арлова “Люблю і памятаю”. ⏰ Сёння, 23:45