Фильтр
Закреплено
sviatasonca
❗️Квіткі сёння набываем у музейным комплексе «Дудуткі» ❗️
Кошт квіткоў на фестываль «Свята Сонца-2025» у касах музея "Дудуткі"
🎟 110 BYN - дарослы квіток
🎟 45 BYN - дзіцячы квіток (школьнікі)
🎟 230 BYN - сямейны квіток (тата+мама+школьнік)
🎟 260 BYN - сямейны квіток (тата+мама+школьнік+школьнік)
🎟 10 BYN - «Купальскі Кэмп» (месца пад палатку)
✅Уваход для дашкольнікаў бясплатны!
✅Вучням школ лепш узяць з сабой даведку з месца навучання.
🔥Заставайцеся з намі, дзе б вы не былі!
💥Online-трансляцыя фэсту па спасылцы (https://www.youtube.com/live/d5cOTRP8EHY)!

➡️Пачынаем у 11:00
❓А вы гатовыя паказаць сваю сілу прыроды, прадэманстраваць купальскую кемлівасць і проста праверыць сваі магчымасці?
✅Калі адказ "так", тады чакаем цябе на 6-кіламетровай купальскай эка-паласе перашкод!
Наша эка-паласа пройдзе праз маляўнічыя месцы побач з музейным комплексам "Дудуткі": лясныя сцежкі, заліўныя лугі, берагі ракі і палі.
Гэта будзе не толькі выпрабаванне на спрыт і сілу, але і магчымасць атрымаць асалоду ад прыгажосці прыроды і максімальны зарад энергіі ад яе.
💯Удзел бясплатны, а пераможцаў чакаюць прызы ад арганізатараў!
‼️Атрымайце шанец правесці гэты фэст з ноткамі экстрыму! Ну, што, гатовыя?⬇️
✏️Паштоўкі «Свята Сонца»
У мінулым годзе кожны змог напісаць пасланне сабе ў будучыню. І вось удзельнікі фестывалю «Свята Сонца - 2024» атрымліваюць свае паштоўкі праз год з тымі пажаданнямі, якія яны загадалі сабе.
Фестываль гэтага года не стане выключэннем — кожны зможа напісаць сабе ў ліст «будучаму мне ў 2026 годзе». А мы абавязкова адправім іх у напярэдадні фестывалю «Свята Сонца - 2026».
✨«Свята Сонца» дапаможа табе загадаць самыя запаветныя жаданні!
🎶 Гучыць глыбіня стагоддзяў на “Свяце Сонца” – GUDA🎶

Гурт, які адраджае традыцыю, а не проста спявае.
Іх упершыню пачулі яшчэ ў 1996 годзе на міжнародным фестывалі “Baltica”, і з тых часоў GUDA сталі аднымі з галоўных захавальнікаў аўтэнтычнага беларускага фальклору.

🌀 У іх рэпертуары абрадавыя песні – самы архаічны, сакральны пласт нашай культуры. Многія з іх былі амаль забыты, але GUDA вяртае іх да жыцця — паводле старых нотных запісаў і этнаграфічных даследаванняў.

🔊 Спеў без інструментаў — толькі моцныя, жывые галасы, як у вёсцы на Купалле. Гучаць так, як калісьці: адкрыта, на ўсю прастору, на адным дыханні. Гэта голас зямлі, нашых каранёў і памяці.

📍 14 чэрвеня | Дудуткі
🎸 Прывітаем жа fishtank на “Свяце Сонца” — тых, чыё гучанне прабірае наскрозь 🌊

fishtank — мінскі пост-рок/альт-рок праект, які разрывае шаблоны жанру.
Іх музыка — гэта:
🔊 рытм;
🎷 саксафон на ўзлёце эмоцый;
🎤 надрыўны блюзавы вакал;
🎸 мелодыі, што кіпяць

З 2018 года яны выпусцілі некалькі сінглаў і альбом, а таксама адыгралі дзясяткі канцэртаў па ўсёй Беларусі. І вось зараз — на галоўнай летняй Купальскай сцэне.

Жывая сіла альтэрнатывы і ніякай фальшывасці, толькі сапраўдны гук.

📍 14 чэрвеня | Дудуткі
🎟 Квіткі ўжо ў продажы!
Я еду. Давай разам!
#Купалле #СвятаСонца #Дудуткі #СвятаСонца2025
Ён патрабуе вашага агню – “Дудараў” на “Свята Сонца”! 🔥
Хэві-паўэр метал з моцным голасам, захапляльнай лірыкай і атмасферай, якая трымае да апошняга — ужывую на сцэне фестывалю ў “Дудутках”!
🎤 За гэтым праектам - больш за 20 гадоў музычнага шляху! Удзельнікі "Дудараў" – гэта тыя самыя музыкі, якіх вы маглі чуць у культавых калектывах – “Аризона”, “Стая”, “Эйлион”, “Матадор”, Rock-City!
У арсенале:
🎶 Сінглы “Мне имя страх”, “Атлантида”, “Буря”!
🎶 Live-альбом “Призрак оперы. Возвращение”!
🎶 Удзел у трыб'юце Metallica!
💥 Гэта будзе ГУЧНА. ЭНЕРГІЧНА. І па-сапраўднаму ЖЫВА!
Не прапусціце гэты выступ на сцэне “Свята Сонца”, ужо 14 чэрвеня!
📍 Дудуткі
🎟 Квіткі ў продажы!
🔥Вітаем цмокаў Steam Show на “Свяце Сонца”!

Steam Show — легендарная каманда з Беларусі, якая ўжо пакарыла сцэны па ўсім свеце. Іх выступленні — гэта не проста агонь. Гэта першабытная сіла, тэхналагічнае чараўніцтва і выбухавая энергія ў адным магутным шоу.

На фестывалі “Свята Сонца” яны пакажуць унікальнае шоу драконаў:
🐉 аўтарскія касцюмы агнядышных істот
⚡святло, полымя і рытм, што захопліваюць
🎭 жывое ўвасабленне старажытных міфаў

Гэта не проста выступ — гэта візуальны ўраган, які пакідае моцнае ўражанне.
Глядзі, адчувай, стань часткай магіі на “Свяце сонца”!

📍 14 чэрвеня | Дудуткі
#Купалле #СвятаСонца #Дудуткі #СвятаСонца2025
Показать ещё