Ёсць. Буду.
Гэтак сказаў некалі Уладзімір Караткевіч і судзячы па яго актыўнасці ў сацыяльных сетках не схлусіў.
У гонар юбілею рыцара беларускай літаратуры ў Рагачоўскім музеі Народнай Славы адчынілася выстава "Зямля дзядоў".
Браты рагачоўцы лічаць яго сапраўдным рагачоўскім хлопцам, бо тут ён праводзіў амаль кожнае сваё лета, а ў доме бабулі Людмілы і дзядзькі Ігара напісаў (ці дапісаў) амаль усё свае кнігі.
Дарэчы, амаль усе персанажы яго кніг - гэта яго рагачоўскія сябры і родзічы, якім ён прыдумаў псеўданімы і зрабіў героямі сваіх кніг. Ды і месцы з яго кніг, з яго вершаў сапраўды існуюць, іх і зараз магчыма адшукаць на Рагачоўшчыне...
На выставе "Зямля дзядоў" мы аднавілі пакой Уладзіміра Караткевіча, што існаваў у доме яго рагачоўскіх родзічаў.
На выставе вы зможаце пабачыць яго самыя (самыя!) першыя кнігі, яго балалайку, яго каляндар, яго фотаздымкі. Адным словам арыгінальныя рэчы з рагачоўскага дома яго дзядоў.
Прыязджайце, фатаграфуйцеся ды на месцы пытайцеся, як даехаць да месцаў натхнення Уладзіміра Караткевіча!
З Днём нараджэння, Уладзімір Сямёнавіч!


Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев