Работнікі сельскай гаспадаркі Талачынскага раёна ўзнагароджаны за чарговыя дасягненні У канцы мінулага — пачатку гэтага тыдня кіраўнікі і работнікі сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў раёна прымалі віншаванні з прафесійным святам. Правесці мерапрыемства ў звыклай форме маштабнай раённай урачыстасці не ўдалося з-за абмежавальных мер эпідэміялагічнага характару, таму ўшаноўванне перадавікоў прайшло ў некалькі этапаў: у суботу, 14 лістапада, у райвыканкаме падведзены вынікі сельскагаспадарчага года і названы прадпрыемствы-пераможцы ў розных намінацыях, а на працягу бліжэйшых дзён адбылося ўручэнне ўзнагарод працаўнікам з выездам у гаспадаркі ... http://www.natal.by/2020/11/17/ra