Шчыра дзякую супрацоўнікам і кіраўніцтву бібліятэкі за такую магчымасць, вучням і настаўнікам 9 “А” класа гімназіі г. Кобрына, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры школ горада і раёна, членам літаратурнага клуба «ПоэтиКо», якія наведалі прэзентацыю. Таксама вельмі ўдзячны рэдактару і выдаўцу маёй кнігі – Наталлі Ніжнік (Кандрашук): яна выступіла ў ролі мадэратара мерапрыемства. Адбыліся прыемныя нечаканыя сустрэчы з былымі аднавяскоўцамі, а таксама з настаўнікамі і журналістамі – выпускнікамі роднага філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя Пушкіна. Усхваляваны і цёплымі вершаванымі радкамі вучня гімназіі Андрэя Лук’янюка, якія нарадзіліся ў яго пасля знаёмства з кнігай “Імгненне і працяг”. Такія сустрэчы з роднымі і блізкімі людзьмі, часам нават праз дзесяцігоддзі, дадаюць душэўных сіл. Як, зрэшты, і новыя цікавыя знаёмствы. Таму яшчэ раз дзякую землякам, а брэстчанам, з якімі аб’яднаў нас лёс шмат гадоў таму, нагадваю, што чакаю на прэзентацыю сёння ў Брэсцкай гарадской бібліятэцы імя Пушкіна а 18 гадзіне.


Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Нет комментариев