13 студзеня на цэнтральнай плошчы горада Старыя Дарогі адбылося народнае гулянне "Каляды". У імправізаванай хаце гаспадары сустракалі калядоўшчыкаў, якія спявалі калядныя песні, танчылі, жадалі здароў'я і шчасця ў новым годзе, добрага ўраджаю, дастатку і дабрабыту. Гаспадары частавалі гасцей каўбасой,салам,мёдам і іншымі прысмакамі. На агеньчык завіталі ражаныя: цыгане з Канём і Мядзведзем.
Далей гаспадары сустракалі калядныя групы, якія віталі ўсіх звонкімі песнямі і жартамі, а за гэта атрымлівалі калядныя гасцінцы. Усё гэта стварала атмасферу магіі каляднага свята, яркое атрымалася вясёлым, яркім, па-сапраўднаму народным!