Дваццаць трэцяга жніўня, 2024 год. Мір, Карэліцкі раён, кафэ “Рагнеда”. Тут сустрэліся вучні і настаўнікі Варанчанскай сярэдняй школы, выпуск 1974-га года. Усіх 30 чалавек!
Сёння пра школу гавораць не весела: і дзеці не тыя, і бацькі другія, і падручнікі крывыя, і настаўнікі пад плінтусам даўно. А ў нас усё інакш. Усе гэтыя паўстагоддзя мы сустракаліся праз кожныя пяць гадоў. І не толькі. У 1990-м (самым складаным!) мы сустрэліся не з нагоды чарговай “пяцілеткі”; прайшло тады 16 год. А апошнім часам пасля 2019 года – сустрэчы адбываліся штогод.
Чаму так?, - запытае той, хто зацікавіўся гэтай публікацыяй. Ну вядома ж, ну канешне, у гэтым “вінаваты” нашы настаўнікі.