Дадзеная інфармацыя аб родзе Іолшыных публікуецца ўпершыню. Аўтар артыкула - навуковы супрацоўнік РМНС, Мажараў Уладзіслаў Рыгоравіч.
Першая за многія гады інфармацыя аб паходжанні рода Іолшыных была знойдзена ў фондах "Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва" (фонд № 1343, вопіс № 22, справа № 4191). У дадзеным архіве захоўваюцца дакументы, пададзеныя Іолшынымі для "Департамента Герольдии", з мэтай пацвярджэння свайго шляхецкага паходжання.
Іолшыны (альбо Іолшіны) - шляхецкі род, родам з Ашмянскага павету, Віленскага ваяводства, Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцага. Радавы герб - Пакора (рус. Смирение).
Семантыка прозвішча роду дыскусійная. Іменная аснова прозвішча -Іолш- . Па структуры прозвішча нагадвае імёны балцкага ці германскага паходжання, характэрныя для Віліншчыны, беларускага Панёманья: Гедзімін, Альвін, Ямін, Батвін, Гімін, Магін і інш. Найверагодна Іолшын - гэта аславяненае балцкае, альбо германскае імя, якое стала шляхетным прозвішчам. У такім выпадку "ін/ын" гэта канчатак прозвішча, а не яго суфікс.
Шляхта Вялікага княства прозвішчаў з суф на "ін" не мала, звычайна на "скі", альбо "овіч/евіч". Да і характэрны суф. "ін" быў для Ўсходу, а не Захаду Беларусі.
Сям'ю Іолшыных мажліва назваць прафесійным вайсковым кланам, усе прадстаўнікі роду па мужчынскай лініі, праславіліся, як вайскоўцы. Дыпламатаў, палітыкаў, буйных дзеячаў культуры сярод Іолшыных адзначана не было. Да часоў Расійскай імперыі не валодалі Іолшыны і вялікімі зямельнымі надзеламі.
Першы вядомы прадстаўнік роду, згаданы ў пісьмовых крыніцах - Дабеслаў Ян Іолшын. У 1683 г. Дабеслаў Ян Іолшын быў назначаны вялікім князям Янам ІІІ Сабескім рэгіментарам часткі войска Вялікага княства (па сучасным меркам палкоўнікам) у падзяку за тое, што той не дазволіў перайсці турэцкай арміі мост бліз г. Стрыгонія (зараз горад над Дунаям Эстэргам, Венгрыя).
Нагадваем, што ў 1683 г. адбылася знакамітая бітва пад Венай, ад вынікаў якой залежаў лёс Усходняй Еўропы. Менавіта войска Рэчы Паспалітай (у складзе якога служылі продкі беларусаў), пад кіраўніцтвам князя Яна Сабескага, выратавалі Ўсходнію Еўропу ад яе канчатковай заваёвы Асманскай імперыяй.
У «Энциклопедическом словаре Брокга́уза и Ефро́на» Дабеслаў Ян Іолшын памылкова апісаны, як "польский полковник Иван Иолшин". Аўтары энцыклапедыі завочна залічылі яго да польскай арміі, а яго двайное імя (прычым асноўным з'яўляецца імя Дабеслаў) груба праігнаравалі, запісаўшы толькі адное, пераклаўшы яго на рускі манер.
Цяпер нам вядома, што ў Дабеслава Яна Іолшына быў сын Антоній Дабеслаў Іолшын, які таксама быў удзельнікам ваеннай кампаніі 1683 г., на тэрыторыі Венгрыі супраць туркаў. Антоній Дабеслаў Іолшын, як і яго бацька Дабеслаў Ян Іолшын, быў прыпісаны да юрысдыкцыі суда Ашмянскага павету ВКЛ.
У Антонія Дабеслава Іолшына нарадзіўся сын Базыль Дабеслаў Іолшын. У Базыля Дабеслава Іолшына з жонкай яго Ульянай (найверагодней Юльянай) было два сына - Іосіф (1768 г. нараджэння) і Базыль (1782 г. нараджэня). Апошні, згодна рускамоўнай выпіскі тэксту з хрысцільнай метрыкі, быў ахрышчаны ў "Чеботочицкой церкви". Зараз існуе вёска Чабатовічы, Буда-Кашалёўскага раёну, якая месціцца ў 17 км. ад вёскі Наспа. Гэта ўскосна сведчыць аб тым, што менавіта Базыль Дабеслаў Іолшын быў першым, хто перасяліўся з Ашмяншчыны на Рагачоўшчыну.
На тэрыторыі Чабатовіч існаваў уніяцкі храм.
Базыль Дабеслаў Іолшын сваім cынам, Іосіфу ды Бызылю, аніякіх зямельных надзелаў не пакінуў, відаць таму абодва сыны і паступілі на дзяржаўную службу Расійскай імперыі.
У старэйшага Іосіфа і яго жонкі Вікторыі нарадзілася чатыры сыны: Аляксандр (стар.), Людвіг (сярэд.), Пётр (малод.) ды Ян (памёр у дзяцінстве). Таксама ў Іосіфа была дачка Агата (малод.). Апекунамі сваіх малалетніх дзяцей Пятра і Агаты, паміраючы ў 1821 г. у ўездным Бабруйску, Іосіф Іолшын назначыў Іосіфа Ігнацьевіча Прушаноўскага ды Аляксандра Дамінікавіча Лапа (у розныя часы займалі пасаду маршалака шляхты Бабруйскага ўезду). Згодна тастаменту Іосіфа Іолшына ён не пакінуў сваім дзецям ніякіх зямельных надзелаў.
У малодшага Базыля і яго жонкі Евы ў 1815 г. у вёскі "Кленовицы", Рагачоўскага ўезду нарадзіўся старэйшы сын Мікалай, хросным бацькам якога, згодна рускамоўнай выпіскі тэксту з хрысцільнай метрыкі, быў "Пётр, сын Осипа" (найверагодна яго пляменнік, сын яго брата Іосіфа Іолшына з Бабруйску). Зараз існуе вёска Кленавіцы, Буда-Кашалёўскага раёну. Ад Кленавіц да вёскі Наспа каля 11 км.
Згодна рускамоўнай выпіскі тэксту з хрысцільнай метрыкі, Мікалай быў ахрышчаны ў " Недейской церкви". Зараз існуе вёска Надзейкавічы, на тэрыторыі Рагачоўскага раёну. І вёска Недайка, на тэрыторыі Буда-Кашалёўскага раёну. Вёска Недайка месціцца зашмат бліжэй да Кленавіц і Наспы, чым Надзейкавічы.
Інфармацыя аб існаванні ў Надзейкавічах і Недайке каталіцкага ці ўніяцкага храма да 1815 г. адсутнічае.
Акрамя Мікалая, у Бызыля і Евы нарадзіўся сын Базаль (1819 г. нараджэння) , Ян (1831 г.нараджэння) і Міхайла (1832 г.нараджэння).
Другога свайго сына Базыля, Базыль і Ева Іолшыны таксама ахрысцілі ў "Недейской церкви".
Менавіта Базыль Іолшын (сын Базыля Дабеслава Іолшына, другі з такім імям у родзе Іолшыных) набыў маёнтак Наспа, на тэрыторыі Стрэшынскай воласці, Рагачоўскага ўезду. Калі дакладна невядома, але на момант 1833 г. маёнтак Наспа належаў яму. На тэрыторыі маёнтка на момант 1833 г. пражывала 360 чалавек мужчынскага полу.
Да падзелаў Рэчы Паспалітай, маёнтка Наспа не існавала, існаваў фальварак Наспенскі, які знаходзіўся на зямлях Стрэшынскага манастыру, каталіцкага ордэна віленскіх канонікаў. Гэтыя землі былі дадзены ім яшчэ пры Вітаўце! (мы пра гэта неяк ужо пісалі) Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай фальварак Наспенскій быў пажалаваны Екацярынай ІІ на правах арэнды Башылаву Алякскандру Фёдаравічу (нарадзіўся ў г. Глухаве), які арандаваў яго да 1787 г.
На момант 1787 г . Базылю Іолшыну было ўсяго 5 год. А вось у 1815 г. яму было ўжо 33 гады. Будучы паважаным вайскоўцам расійскай арміі, у чыне порутчыка, Бызыль Іолшын у 1815 г. выйшаў у адстаўку. Менавіта ў гэты год за грошы, якія ён атрымаў падчас службы, ён мог набыць маёнтак Наспа.
У 1835 г. у спадчыну маёнтак Наспа атрымаў яго другі сын - Базыль Іолшын (сын Бызыля Іолшына, поўны цёска свайго бацькі, трэці з такім імям у родзе Іолшыных). Зараз ён нам вядомы, як рагачоўскі мецэнат Васілій Васільевіч Іолшын.
У Расійскай імперыі Іолшыны лічыліся "польскім дваранскім родам", польскага этнічнага паходжання. Аднак ужо ўпамянутая гісторыя сям'і Іолшыных аспрэчвае гэта і дазваляе лічыць іх усё ж ліцьвінскім (родам з Вялікага княства), а не кароным (гэта значыць прышлым з Каралеўства Польскага) шляхецкім родам былой Рэчы Паспалітай (канфедэрацыя двух дзяржаў), русінска-ліцьвінскага этнічнага паходжання.
У канцы 19 стг. усе Іолшыны былі праваслаўнымі, а вось да падзелаў Рэчы Паспалітай гэты род належаў да каталіцкай канфесіі, таму і імёны першых прадстаўнікоў роду Іолшыных былі адпаведнымі, характэрнымі для латынскай, заходняй царкоўнай традыцыі, а не грэцкай, праваслаўнай. Ян, а не Іван. Базыль, а не Васіль. Іосіф, а не Осіп. Сын Іосіфа Іолшына, увогуле меў красамоўнае імя Людвіг, якое ў праваслаўным імянаслове адсутнічае, бо яго стварыў франкскі кароль Карл Вялікі (спецыяльнага для свайго сына ў 8 стг.).
Падвойныя імёны, якія мелі першыя з роду Іолшыных, таксама характэрная для западнахрысціанскай, а не ўсходнехрысціянскай імянаслоўнай традыцыі.
На жаль пры праглядзе дакументаў, перададзеных Іолшынымі для "Департамента Герольдии", можна заўважыць, што на рускую мову (русский язык Расийскай имперы, не руську мову ВКЛ) імёны членаў сям'і Іолшыных былі вельмі груба і недарэчна перакладзены. Нават сам вялікі князь Ян ІІІ Сабескі, які дараваў першаму з роду Іолшыных званне рэгіментара, запісаны ў іх, як вялікі князь Іоанн ІІІ Сабескі.

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Нет комментариев