БАЦЬКА.
Радкі..Радкі з'яўляюцца знянацку,
Сюжэт у верш складаецца запар.
Я вельмі часта думаю пра бацьку,
Які пакінуў мне свой Божы дар.
Ён рана адыйшоў у свет нябёсаў,
Не ўбачыўшы апошнюю дачку.
У жыцці усё наканавана лёсам,
Жыццё пражыць- як перайсці раку.
То хвалямі турботаў накрывае,
А то пашле выратавальны брод.
То плача лёс над намі, то спявае,
То аб зямлю, то крылы дасць на ўзлёт.
Я ведаю, што бацьку лёс не песціў,
Яшчэ падлеткам хлеб свой здабываў.
Ну а душа ляцела ў паднябессе,
І ён у мроях разам з ёй лятаў.
У юнацтве ўсе аднолькавыя думкі,
Пра шчасце, пра надзею і любоў.
І дзень, і ноч - і бацька ім прытулак
У вершаванай шчырасці знайшоў.
Ішлі гады- каханне, дзеці, жонка-
Жыц