21 студзеня калектыў Каўбчанскага сельскага клуба разам з аматарскім этнаграфічным аб’яднаннем ”Вераценца” і творчымі работнікамі РДК “цягнулі” каляду на дуб. Абрад прайшоў так, як і ў ранейшыя часы, аднаўляючы атмасферу мінулага. Была выкуплена хата для гулянкі, упрыгожана барана, намаляваны конь на дзвярах крэйдай – сімвал таго, што каляда вернецца і ў наступным годзе. Цягнулі па вуліцы на санках "бабку" з куццёй, суправаджаючы шэсце песнямі і танцамі, спяваючы калядныя песні з традыцыйнымі словамі: "Ай, Калядачкі, а на дуб, на дуб…". Пасля гэтага ў сельскім клубе працягнуліся ўрачыстасці з выкананнем мясцовых песень і традыцыйных танцаў. Абрад "цягнуць Каляду на дуб" у Коўбчы – гэта не пр