Віншуем Кузьмінчука Мікалая Васільевіча з 75-годдзем!
Гэты верш (сыры, "з лёту") Вамі, Мікалай Васільевіч, ужо чуты. Але подсумкі пражытага, нашы шчырыя пажаданні, думаецца, на часе і сёння.
Так ладна й годна ты пражыў
Гады свае.
Згадаем:
За што ні браўся - шчырым быў
І хвацкім (на'т з гадамі).
Не адно дрэўца пасадзіў.
Ёсць і жытло й прыпасы.
Гасцям умела ты гадзіў...
(Бывала, й дужа часам).
Прад чынам - лішне не круціў
Ў халуйскім "падыспане".
Сябрам праз зубы не цадзіў,
За што быў у пашане.
Сям'я якая!
Не, лацвей
Не ўзгадаваць суквецця.
Ты
выпусціў у свет
дзяцей,
А не пусціў па свеце.
Што ж пажадаць?