) палаца, сядзібны дом, аранжэрэя, фота аднаго з апошніх уласнікаў Вацлава Дамейкі (+1935).
Сядзібай валодалі сваякі знакамітага ўдзельніка гуртка філаматаў і навукоўца, рэктара універсітэта ў Сант'яга Ігнацыя Дамейкі. На могілках у Рапяхах пахаваныя ягоныя дзядзька Тадэвуш Дамейка і стрыечны брат Аляксандр Дамейка, маршалак шляхты Віленскай губерні (той самы, на якога ў 1863 годзе выдалі смяротны вырак і ўчынілі замах паўстанцы). Партрэт Аляксандра Дамейкі ў 1938 годзе быў набыты для збораў Музея Дзісненскай Зямлі ў Глыбокім - і прапаў бясследна ў ІІ Сусветную вайну.
Ігнацый Дамейка, паводле сведчання даследчыка генеалогіі Адама Банецкага, быў ахрышчаны ў Параф'янаве. У літаратуры ёсць некалькі версій наконт месца хросту Дамейкі, аднак ніхто з даследчыкаў (акрамя Банецкага?) не бачыў ягонай метрыкі.


Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Нет комментариев