Еўфрасіння Полацкая.
Жанчына, якая…
…з’яўляецца першай асветніцай у Беларусі;
…заснавала праваслаўны манастыр;
…збудавала храм, што, дарэчы, стаіць і да сённяшняга часу;
…замовіла сусветна вядомы каштоўны крыж;
…атрымала цудатворны абраз Божай Маці, напісаны самім евангелістам Лукой;
…стала першай усходнеславянскай праваслаўнай святой, якую, між інышым, прызнаюць усе хрысціянскія канфесіі;
…лічыцца самай вядомай нябеснай заступніцай і апякункай Беларусі;
…з’яўляецца адзінай хрысціянскай святой, да вобраза якой, як да ніводнага іншага, звярталіся ў сваіх паэтычных і празаічных прысвячэннях некалькі дзесяткаў знакамітых беларусаў – Кірыла Тураўскі, Сімяон Полацкі, Алесь Звонак, Рыгор Барадулі