Упершыню ужывую убачыў Нiла Сымонавiча у 1990... Народнага Паэта народ абраў у Парламент. Што сказаць... я быў зачараваны гэтым чалавекам. Былi дзьве Асобы пад час выступаў якiх у Авальнай Зале быу поўны штыль. Адзiн з iх Гiлевiч. Яго нельга было не слухаць. Постаць, голас, веды, досвед, талент, непадробная любоў да Беларусi i мовы, усе гэта прываблiвала i магнiцiла. Вакол яго зауседы роiлiся людзi. Ен знаходзiў час каб сказаць добрае слова пры кожнай сустрэчы, патэлефанаваць i пахвалiць за артыкул, нават напiсаць верш у падтрымку... Ад нас сыйшоў сапраўды апошнi НАРОДНЫ ПАЭТ БЕЛАРУСI. Мы памятаем!!!! #гілевіч#памяць#паэт#народны#беларусь