Хутка праляцеў чаканы вечар сустрэчы з выпускнікамі. Дваццаць гадоў - вялікі адрззак часу ў жыцці чалавека. Кожны выпускнік выбраў свой шлях, напоўніў яго добрымі падзеямі і поспехамі. Цяпер мае свае меркаванні, погляды і прынцыпы.
А я помню сваіх выпускнікоў маленькімі шасці, сямігадовымі дзяўчынкамі і хлопчыкамі, якія прыйшлі ў школу №6, цяпер гімназія №2 г. Ваўкавыска, утварылі дружны калектыў, старанна вучыліся, шукалі адказы на цікавыя і цяжкія для іх пытанні, падтрымлівалі адзін аднаго, сябравалі. Гэта быў беларускамоўны выпуск і прайшло ўжо 27 гадоў.
Я ганаруся тым, што лёс паслаў мне магчымасць быць вашай першай настаўніцай, весці ў краіну ведаў. Шчыра дзякую за цёплую сустрэчу,