Настаўнік ад Бога 24 жніўня перастала біцца сэрца Сяркевіча Станіслава Фадзеевіча. Яго жыццёвы шлях даўжынёю ўсяго ў 56 гадоў. 34 з іх Станіслаў Фадзеевіч прысвяціў любімай працы настаўніка. Пры тым 30 адпрацаваў у роднай школе.
Нарадзіўся Станіслаў Фадзеевіч 22 кастрычніка 1959 года ў Ружанах. Закончыў мясцовую школу. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1982 працаваў настаўнікам хіміі ў Славаціцкай сярэдняй школе Зельвенскага раёна Гродзенскай вобласці, затым у Далкоўскай васьмігадовай школе, а з 1986 года – у Ружанскай сярэдняй школе.
“Надзейны сябар, адказны працаўнік, сумленны чалавек, аптыміст, з пачуццём гумару. Настаўнік ад Бога,” – характарызуюць калегі Стані