Так пачыналася вайна
21чэрвеня 1941 года дзве сяброўкі Клава і Фрося паспяхова здалі апошні экзамен за першы курс Крычаўскага дашкольнага педвучылішча. Наперадзе канікулы з хатняй ежай і вясковымі вечарынамі. Абодвум у ліпені спаўнялася па 18 гадоў. Радасці не было мяжы. Сабраўшы ў адну агульную “кашолку” свае няхітрыя пажыткі, дзяўчаты развіталіся з гаспадыняй і адправіліся дамоў. Да Клавінай вёскі Рудні, якая знаходзілася на мяжы Крычаўскага і Клімавіцкага раёнаў, было 12 кіламетраў. Паромная переправа цераз Сож, а далей -- луг, балота, хмызнякі па ледзь непрыкметнай сцяжынцы. Ніякі транспарт ў гэтых мясцінах ніколі не хадзіў. Фрося збіралася заначаваць у сяброўкі, а назаўтра адправіцца