Густы туман. Ехаць цяжка. І раптам за станцыяй Будслаў на небе з'явіўся нейкі цуд. На жаль, здымкі добра не атрымаліся, але ўражанне засталося.
Начны туман спусціўся з-пад аблокаў.
Як тут праменьчыку прабіцца праз яго?
Расіста, холадна, бялютка ўсё навокал,
Бы хтосьці зверху выліў малако.
І раптам цуд: на небе бы ікона,
Кусочак неба, сонейка ўстае,
А промні зіхацяць, нібы карона,
Над храмам Будслава. Марыя тут жыве.
Так велічна, магутна, годна
Ён узвышаецца над вёскай, над ракой!
І стала раптам добра і лагодна,
Спусціўся з промнем сонца супакой.
Галоўны храм не толькі Беларусі!
Дай нам надзею, веру і любоў!
Табою я бясконца ганаруся!
Сказаць аб гэтым не хапае слоў...

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Комментарии 4