А цікава та як!
Менавіта гэта! мы павінны абмяркоўваць у першую чаргу, але СМІ маўчаць.
Замест сур'ёзных абмеркаванняў, немаведама адкуль ўзяўшыяся "лідэры" якія на ўсіх узроўнях прадстаўляюць беларусаў, сумнеўныя аналітыкі, ды шпіц і хваробы самаабвешчанага.
Што папросту рэжа вока, гэта поўная адсутнасць дыскусій пра самае важнае на гэтай канфе:
1. па палітвязнях
2. па праблемах былых каліноўцаў...
3.папраблемах інвалідаў
4. праблемах пенсіянераў і людзей перадпенсійнага ўзросту.
5.праблемах шматдзетных сем'яў,
у гэтых беларусаў у замежжы УСЕ лепш за ўсё,
затое з бізнесам проста бяда!😉
Так што няма чаго вышэй пералічаным сквабнічаць -
Усе на дапамогу пацярпеламу бізнесу!,
неабходна экстрана і на пастаяннай аснове ахвяраваць на нарошчванне чужых капіталаў.
І што вельмі цікава,як адзначаецца ў дакуменце, беларускаму бізнэсу аказваецца санкцыі пагражаюць,
застаецца толькі здагадвацца, што гэта за бізнэс такі і чый?
Ды і да самой гэтай арганізацыі АВВА маса пытанняў - хто яе стварыў і дзеля чаго?
І чаму не стварылі арганізацыю па дапамозе беларусам сталага узроста ці па іншым уразлівым катэгорыям грамадзян лямантуючых аб той самай дапамозе?
Вельмі сур'ёзнае пытанне па падтрымцы беларускіх журналістаў.
У маім асяроддзі шмат журналістаў, але няма ніводнага да каго б гэтая падтрымка дайшла, затое маса звольненых, кінутых на волю лёсу.
Яшчэ адна праблема якая выклікае здзіўленне - гэта падтрымка беларускіх адвакатаў.😳
Вось не сустракала такіх у замежжы, ну хоць забей і хто там жадае аб'ядноўвацца, навошта, ды і навошта ім патрэбна для гэтага дапамога, таксама пакідае пытанні?
І цыбуліна на торце❗️
Святлана Ціханоўская, якая заўсёды выступала за ўзмацненне санкцый, раптам праніклася словамі рымашэўскага , які зраўняў сябе з Чарчэлем, аб Жалезнай заслоне, цытуе яго слова ў слова.
Цікава і як яна сабе гэта ўяўляе - адкрытыя межы дзе праз Беларусь у Расею гоніцца ўся санкцыёнка,
а ў ЗША і ЕЗ натоўпамі едуць шпіёны, дыверсанты дытэрарысты?
Ці ўсё ж такі санкцыі ўзмацняць, аддзяляючы толькі тэмы датычныя народа?
Акуратней такі трэба быць у выказваннях,думаць спачатку.
А то атрымліваецца ў вас, як заўсёды - то пуцін мудры, то Каліноўскі не тое сказаў.
Вось і прыходзяць высновы нядобрыя, нават пасля нязграбных выбачэнняў асадачак нікуды не дзяецца.
Дык вось!
Калі б гэта не тычылася маіх сяброў, блізкіх, мяне і маёй краіны, можна было б смела запасацца семкамі або папкорнам і назіраць.
Дзесьці пасмейваючыся, дзесьці дзівячыся на нахабства,ці лізаблюдства, а дзе і адкрыта плюючыся ад ні даць ні ўзяць, .тэатральнага дзейства.

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Нет комментариев