Выказваю вялікую падзяку здымачнай групе Скідзельскай СШ1 у складзе старшакласніц Вікторыі Матыс, Ангеліны Геда і настаўніцы беларускай літаратуры Таццяны Аляксандраўны за флэшмоб па маім вершы "Вуліца Міхася Васілька", у якім прынялі ўдзел аўтарытэтныя жыхары нашага горада. Асобная падзяка ініцыятару мерапрыемства дырэктару школы Таццяне Мікалаеўнай Казловай. Дзякуй за водгук маёй любімай Гродзенскай рэгіянальнай газеце "Перспектива". Тут на фота здымачная група каля кніжнай выставы "Скідзельшчына літаратурная" у Скідзельскай гарадской бібліятэцы па вул. Клубная, 1, дзе я працую і прачытала апошнюю страфу свайго верша. Па спасылцы чытайце інфармацыю пра флэшмоб і апошнюю версію майго верша. https://proregion24.by/news/culture/Skidelchane-yhanavali-pamiat-/
Нет комментариев