2026 год аб'яўлены ў нашай краіне Годам беларускай жанчыны.
З гэтай нагоды ў мяне толькі што нарадзіўся такі верш.
НАВУЧЫЦЕ
Навучыце мяне не спяшацца,
Навучыце сябе тармазіць,
Навучыце мяне не баяцца
Дзесьці нешта сваё прапусціць.
Навучыце не ўлічваць хвіліны,
І гадзіны ўвесь час не лічыць.
Бо жыццё -- не кірмаш без спачыну,
Бо жыццём насамрэч трэба жыць.
Навучыце, наколькі магчыма,
Ні аб чым, што было, не казаць,
Заставацца перш-наперш жанчынай,
Каб умець без прымусу чакаць.
Штосць праспаць не баяцца на золку,
Жар дыхання не траціць на лёд.
Навучыце спыняцца не толькі,
Каб адзначыць два дні Новы год.
2.01.2926
З Новым годам, яшчэ і яшчэ раз!