Сёння ў Беларускага радыё – Дзень нараджэння! З гэтай нагоды мы абвяшчаем конкурс на лепшыя пажаданні! Пішыце ў каментарыях пад гэтым пастом свае віншаванні – самыя-самыя вызначым 21-га лістапада ў 16:00
Умовы такія:
- Знаходзіцца ў Беларусі
- Быць падпісаным на нашу старонку ў «Аднакласніках»
- Напісаць пад гэтым пастом каментарый-віншаванне з нагоды 96-га Дня нараджэння Беларускага радыё
Што чакае пераможцу?
- Гадзіннік з магчымасцю прымаць любімую радыёхвалю
- Bluetooth-калонка для нясумнага перапынку
Чакаем ад вас малюнкі, фотаздымкі, вершы, аповеды і ўсё самае цікавае!