Добрага раначку ўсім!
Запрашаю ўсіх жыць сёння і заўсёды!
Жывіце сёння!
1.Я ўсё чакаю заўтра,а трэба сёння жыць-
Здзіўляцца,захапляцца,смяяцца і любіць!
І з небам мілавацца,і зарапад лічыць,
І плакаць не баяцца,калі душа баліць.
2.Я ўсё чакаю заўтра,а трэба сёння жыць-
Страчацца,абдымацца і проста гаварыць.
І лёсу ўсміхацца, і шчасце прыручыць,
І дзякаваць,што сэрца ў грудзях не маўчыць.
3.Я ўсё чакаю заўтра,а трэба сёння жыць-
Прыродай любавацца,спяваць і вальс кружыць…
Ёсць залатыя словы, якія не забыць-
Не пакідай на заўтра,што сёння мог зрабіць!!!
23.01.2026г. Г.Брэзіна