Предыдущая публикация
Пытаю-як і дзе, чаму,калі
І вечнасць з ціхаю тугою
Нясуць на моцных крылах жураўлі.
---------------------------------------
Мінула лета.Гаспадыня восень
Садоў збірае шчодрыя дары.
Удзень яшчэ нябёс хвалюе просінь,
Але дажджамі плачуць вечары.
А ноччу ледзянеюць росы
І цьмяна свецяць зорам ліхтары.
Таполяў , золатам асвечаныя косы,
Пад ногі кінуць жорсткія вятры.
І карагод сняжынак весела закружыць,
І будзе лёд на восеньскай вадзе,
І саматканы белы лёгкі кужаль
зіма зямлі на плечы ускладзе
Воля Лісіцкая


Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Нет комментариев