Што я магу? Якой валодаю я таямніцай,
Каб падарыць Табе?
У паклоне прад Табой схіліцца?
Нічым.
Усё, чым я валодаю, хто ёсць я, – усё Тваё.
І колер валасоў, і сіла слоў, і палкасць дум,
І глыбіня душы, і сэрца трапятанне.
Усё яно – Тваё.
Я думаў, чым ушанаваць Цябе.
І два пытанні непадзельных
Каменным тынам выраслі ў разгубленым усведамленні.
Адно з іх: «калі ўсё Тваё, ці будзе падарункам,
што я вазьму ўсё з рук Тваіх, а потым – павярну?»
Канешне, не.
Спытаюся яшчэ: «патрэба Твая ў чым?
Чым мог бы я Цябе абрадваць хоць на міг,
Бо гэткага няма, чым можна падзівіць Тварца Суствету,
Што атамы нябачныя стварыў?»
І Дух прыадчыніў заслону тайны,
І я пабачыў сам, і зразумеў,
Што ёсць адно, што