Кожнаму мястэчку па “фішцы”.
Аграгарадок Гожа і яе ваколіцы з даўніх часоў славілася крыніцамі. Як вядома, раней уласную крынічку меў кожны сялянскі двор. На крынічнай вадзе гатавалі ежу, ёю мыліся ў лазнях, выкарыстоўвалі яе як прыродны халадзільнік: летам ставілі бляшанку з малаком, увосень – кадку з засоленымі агуркамі. Усе ведалі, што вада гэта мае гаючую сілу, і лічылі яе святой.
У гэтых мясцінах, на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Гродзенская пушча», сёння захавалася аж чатыры водныя крыніцы. У вёсцы Прывалка, напрыклад, знаходзіццца дзве крыніцы «Элізы Ажэшкі», куды пісьменніца не раз прыязджала, і «Райгорад» - адна са старажытнейшых. У в.Крынічная ёсць крыніца