Сёння, 10 чэрвеня, хвалюючы і запамінальны дзень для выпускнікоў школы. Пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі атрымалі Багданчук Мікіта, Баканаў Аляксандр, Жылінскі Аляксей, Жылінскі Уладзіслаў, Звяровіч Святлана, Кавалеўскі Яўген, Кавалеўская Юлія, Кандзяранда Таццяна, Кулік Іван, Ятчэня Арцём. Выпускнікоў павіншавалі благачынны Пятліцкі Вадзім Сяргеевіч, дырэктар школы Равінская Вольга Анатольеўна, класны кіраўнік Валадось Таццяна Мікалаеўна. Засталіся ў мінулым школьныя званкі, выпускныя экзамены. Правільных вам жыццёвых выбараў, выпускнікі! У добры шлях!