АЛЯКСАНДР ЧАПЯЛЮК I ЯГО ХОБІ, ЯКОЕ СТАЛА ДРУГОЙ СПРАВАЙ ЖЫЦЦЯ
Аляксандр Чапялюк працуе намеснікам генеральнага дырэктара па будаўніцтве вядомага сельгаспрадпрыемства — ААТ «Белавежскі» Камянецкага раёна. А яшчэ Аляксандр Віктаравіч многія гады аднаўляе старыя машыны і матацыклы. І гэта ўжо не зусім хобі, а, хутчэй, другая справа жыцця. Мы гутарым ва ўтульнай, прасторнай альтанцы каля дома Аляксандра і Ганны Чапелюкоў, адкуль да гаража некалькі крокаў. Там стаіць яго чарговы, не, не праект, хутчэй, дзецішча, стымул. Але пра гэта крыху пазней… І ў ліку галоўных умоў поспеху сваёй справы Аляксандр называе разуменне і падтрымку жонкі. Сапраўды, яго хобі вельмі не таннае, грошы даводзіцца в